Язэп Драздовіч. Вечар у пустыні на Марсе. Фрагмент.

Язэп Драздовіч. "Вечар у пустыні на Марсе". 1932 г. Фрагмент. Палатно, алей.

Язэп Драздовіч. Вечар у пустыні на Марсе.

Язэп Драздовіч. "Вечар у пустыні на Марсе. Марсіяне-каменячосы ў мармуровых пустынях краіны Libia-Hesperis". 1932 г. Палатно, алей. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Пра нас


Кіруючая Рада ICOM Belarus (2019-9)

Рэвізійная камісія ICOM Belarus (2019)

Нашы партнёры:

Лого Центра Быть Рядом

Лого Виаполь

Лого ИКОМ Латвия


ICOM Belarus - грамадскае аб'яднанне "Беларускі камітэт Міжнароднага Савета Музеяў "ICOM"», створанае на аснове свабоднага аб'яднання музейных работнікаў Беларусі і якое ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з дзеючай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь "Аб грамадзкіх аб'яднаньнях" і Кодэксам прафесійнай этыкі Міжнароднага Савета музеяў «ICOM».

Упершыню прадстаўніцтва Беларусі ў ICOM International было зарэгістравана ў 1999 годзе, тады ж адбылася дзяржаўная рэгістрацыя Беларускага камітэта Міжнароднай рады музеяў «ICOM» ў Беларусі пры падтрымцы і садзейнічанні Міністэрства культуры РБ, Міністэрства замежных спраў РБ і Нацыянальнай камісіі па справах UNESCO. У 2006 годзе грамадскае аб'яднанне было перарэгістравана, быў прыняты новы Статут, але асноўная філасофія і місія, а таксама мэты і задачы засталіся нязменнымі.

Асноўнымі мэтамі і задачамі ICOM Belarus з'яўляюцца спрыянне далейшаму развіццю нацыянальнай музейнай дзейнасці, больш поўнага і глыбокага пазнання беларускім народам нацыянальных і сусветных дасягненняў культуры, а таксама развіццю міжнародных культурных і гуманітарных сувязяў.

ICOM Belarus дзейнічае наступнымі метадамі:

  • забяспечвае рэалізацыю інтарэсаў Міжнароднага Савета Музеяў «ICOM» у Беларусі
  • супрацоўнічае з нацыянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі, якія маюць адносіны з музеямі і музейнымі прафесіямі, а таксама з нацыянальнымі камітэтамі Міжнароднага Савета Музеяў «ICOM» іншых краін
  • аказвае дапамогу музеям Беларусі неабходнай інфармацыяй і кансультацыямі па пытаннях музейнай дзейнасці
  • прадстаўляе інтарэсы сваіх членаў у галоўнай штаб-кватэры Міжнароднага Савета Музеяў «ICOM»
  • арганізуе і ўдзельнічае ў канферэнцыях, кангрэсах і сустрэчах па пытаннях музейнай дзейнасці і культуры
  • прапагандуе дасягненні нацыянальнага гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.