Праекты » Рэгіянальная музейная акадэмія 2019 » Выставачныя і адукацыйныя стратэгіі музея

Рэгіянальная музейная Акадэмія-2019

Выставачныя і адукацыйныя стратэгіі музея



16-17 верасня 2019 г.

г. Магілёў, Установа культуры «Музей гісторыі горада Магілёва».  


Чацвёрты, які завяршае беларускую праграму заняткаў семінар-трэнінг "Музейная камунікацыя" ў рамках Рэгіянальнай музейнай Акадэміі-2019, прайшоў у Магілёве на базе двух вядучых музеяў: Музея гісторыі горада Магілёва і Музея этнаграфіі, філіяла магілёўскага абласнога краязнаўчага музея. А.Р. Раманава.

Для беларускіх слухачоў з рэгіёнаў была асабліва цікавая прэзентацыя новай канцэпцыі рэгіянальнага музея, якую падрыхтаваў рэферэнт Штэфан Шуман на прыкладзе трансфармацыі музея замка Бескава і яго экспазіцыі ў рэгіянальным музеі раёна Одэр-Шпрэ, з наступнай дыскусіяй і аналізам як у малых групах, так і ўсёй супольнасцю.

Асноўны даклад другога рэферэнта, Караліны Саўчык, называўся “Пабудова адукацыйнай і пасрэдніцкай работы музея на прыкладзе Германа-расійскага музея “Берлін-Карлсхорст” – патрэбы, мерапрыемствы, дзеячы, праблемы”.

Foto © Goethe-Institut / Galina Chitrikowa

Дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску сп. Якаб Рачак адкрывае семінар у Магілёве.
Рэферэнт семінара Штэфан Шуман.
Рэферэнт семінара Караліна Саўчык.
Паказальныя заняткі з дзецьмі ў музеі этнаграфіі, філіяле магілёўскага абласнога краязнаўчага музея ім. А.Р. Раманава.
На семінары прысутнічалі не толькі члены асноўнай групы Рэгіянальнай музейнай Акадэміі, але і запрошаныя да бясплатнага ўдзелу са свабодным уваходам усе ахвочыя наведаць мерапрыемства музейныя работнікі Магілёва і Магілёўскай вобласці.
Ала Сташкевіч, дырэктар фонду "Спадчына і сучаснасць", мадэруе першы дзень семінара.
Аляксей Бацюкоў, дырэктар УК "Музей гісторыі горада Магілёва", разам з удзельнікамі семінара выконвае навучальныя заданні.
Музейная педагогіка і заняткі з юнымі наведвальнікамі музеяў былі ў цэнтры ўвагі другога дня семінара.
У калекцыі музея этнаграфіі, філіяле магілёўскага абласнога краязнаўчага музея ім. А.Р. Раманава, шмат унікальных прадметаў, з якімі працавалі ўдзельнікі семінара.
Удзельніцы асноўнай групы Ірына Юдзіна, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый і Ганна Анісімава, загадчыца аддзела культурна-адукацыйнай работы Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея ім. Е. Р. Раманава, выконваюць паказальнае навучальная заданне.

Астатні час семінара-трэнінгу быў аддадзены інтэнсіўным воркшопам і ўцягванню ўдзельнікаў у партысіпатыўныя фарматы камунікацыі на аснове вынікаў пройдзеных заняткаў.

Прыкладам самастойных заданняў сталі даследчыя падарожжы стажораў з фотаапаратам па экспазіцыі музея для прапрацоўкі тэмы "Камунікацыя музея і наведвальніка праз аб'ект" і наступная праца ў групах.

Яшчэ фатаграфіі мерапрыемства.

Foto © Goethe-Institut / Galina Chitrikowa

IMG_4221_750x470
IMG_4259_750x470
IMG_4303_750x470
IMG_4377_750x470
IMG_4384_750x470
IMG_4387_750x470
IMG_4491_750x470
IMG_4541_750x470
IMG_4565_750x470
IMG_4775_750x470
IMG_4876_750x470
IMG_4891_750x470
IMG_4906_750x470
IMG_4937_750x470
IMG_4941_750x470
IMG_4945_750x470
IMG_4993_750x470
IMG_4996_750x470
IMG_5008_750x470
IMG_5055_750x470
IMG_5066_750x470
IMG_5100_750x470
IMG_5166_750x470
IMG_5218_750x470
IMG_5225_750x470
IMG_5239_750x470
IMG_5303_750x470
IMG_5429_750x470
IMG_5603_750x470
IMG_4221_750x470
IMG_4259_750x470
IMG_4303_750x470
IMG_4377_750x470
IMG_4384_750x470
IMG_4387_750x470
IMG_4491_750x470
IMG_4541_750x470
IMG_4565_750x470
IMG_4775_750x470
IMG_4876_750x470
IMG_4891_750x470
IMG_4906_750x470
IMG_4937_750x470
IMG_4941_750x470
IMG_4945_750x470
IMG_4993_750x470
IMG_4996_750x470
IMG_5008_750x470
IMG_5055_750x470
IMG_5066_750x470
IMG_5100_750x470
IMG_5166_750x470
IMG_5218_750x470
IMG_5225_750x470
IMG_5239_750x470
IMG_5303_750x470
IMG_5429_750x470
IMG_5603_750x470
previous arrow
next arrow
Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель
Праекты » Рэгіянальная музейная акадэмія 2019 » Выставачныя і адукацыйныя стратэгіі музея