Чалавек і Музей: IКОМ Беларусь дайджэст

Гэтая праграма штомесячных адкрытых пасяджэнняў дзеючых, былых і патэнцыйных членаў ICOM Belarus ажыццяўляецца сумесна з Галерэяй TUT.BY. Праграма Чалавек і Музей: ICOM Belarus дайджэст была распачатая 1 лютага 2017 года, калі адбылося яе першае пасяджэнне.

Праграма створана дзеля:

  • рэгулярнай камунікацыі ўнутры прафесійнай музейнай супольнасці Беларусі
  • офлайн-кантактаў з тымі, хто зацікаўлены ў партнерстве з музейнай супольнасцю

На паседжаннях:

  • навіны сусветнага ICOM
  • навіны ICOM Belarus
  • паведамленні калег па музейнай праблематыцы
  • кантакты і кансультацыі

Удзел:

  • рэгістрацыя па e-mail contact@icom-belarus.org
  • пытанні да абмеркавання на пасяджэннях і заяўкі на выступленне дасылайце на гэты ж e-mail альбо ў кантакты на гэтым сайце.

Апошняе пасяджэнне адбылося 4 снежня 2018 года