Язэп Драздовіч. Космас. Фрагмент.

Язэп Драздовіч. «Космас». 1940–1943 гг. Фрагмент. Палатно, алей.

Язэп Драздовіч. Космас.

Язэп Драздовіч. «Космас». 1940–1943 гг. Палатно, алей. З калекцыі музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

IКОМ ў свеце


icom.museum

Міжнародны савет музеяў (IКОМ) (International Council of Museums (ICOM)) быў створаны ў 1946 годзе.

Сёння гэта сусветная арганізацыя, якая прадстаўляе музеі і музейных прафесіяналаў, дзейнасць якой накіравана на ахову і папулярызацыю прыроднай і культурнай спадчыны – мінулага і будучыні, матэрыяльнага і нематэрыяльнага.

ІКОМ налічвае прыблізна 35 000 членаў у 136 краінах свету.

Гэта ўнікальная сетка музейных прафесіяналаў, якія працуюць у розных галінах, так ці інакш звязаных з музеямі і спадчынай. ІКАМ валодае вышэйшым кансультатыўным статусам катэгорыі "А" ў ЮНЕСКА і ў эканамічным і сацыяльным Савеце ААН.

ІКОМ фінансуецца, перш за ўсё, за кошт узносаў членаў камітэта і падтрымліваецца ЮНЕСКА, Фондам ІКОМ і асобнымі нацыянальнымі камітэтамі.

Асноўныя напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва

У сваёй дзейнасці ІКОМ цесна звязаны з ЮНЕСКА і мае кансультатыўны статус у Эканамічным і сацыяльным савеце ААН. Да ліку партнёраў ІКОМ адносяцца таксама Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ / WIPO), Інтэрпол, Міжнародны камітэт Блакітнага шчыта і Сусветная мытная арганізацыя. Супрацоўніцтва з гэтымі арганізацыямі дазваляе ІКОМ ажыццяўляць сваю міжнародную місію служэння грамадству, якая, у прыватнасці, уключае барацьбу з незаконным перамяшчэннем культурных каштоўнасцяў і кіраванне рызыкамі ў надзвычайных сітуацыях, у тым ліку гатоўнасць абараніць сусветную спадчыну ў сітуацыях стыхійных бедстваў і тэхнагенных катастроф.

Інтэлектуальны цэнтр

Імкненне пазовам да папулярызацыі культуры і ведаў абапіраецца на працу міжнародных профільных камітэтаў, прысвечаных розным абласцям музейнай дзейнасці. У 30 камітэтах вядуцца паглыбленыя даследаванні, вынікі якіх становяцца даступныя прафесіяналам усіх кантынентаў. ІКАМ здольны мабілізаваць міжнародных экспертаў па культурнай спадчыне для вырашэння любых праблем, якія паўстаюць сёння перад музеямі па ўсім свеце.

Кодэкс музейнай этыкі

Асноватворны дакумент ІКОМ, які вызначае нарматывы і прафесійныя стандарты музейнай дзейнасці.

Рабочыя мовы ІКОМ - англійская, французская, іспанская.

Крыніца: icom-russia.com