Міжнародны Дзень Музеяў
Сёння, у Міжнародны Дзень Музеяў, ІКОМ Беларусь віншуе ўсіх калег і жадае перш за ўсё моцнага здароўя. На выклікі пандэмічнай сітуацыі музеі Беларусі адказалі онлайн-фарматамі ўзаемадзеяння з публікай: віртуальнымі экскурсіямі, майстар-класамі, лекцыямі. Мы ўсе перажываем цяпер пераход у новую рэальнасць. Жадаем усім калегам ажыццявіць гэты пераход на іншы ўзровень працы максімальна бязбольна, а таксама трымаць кантакт адзін з адным, чаму ІКОМ Беларусь будзе імкнуцца ўсяляк садзейнічаць.
З святам, сябры!
Тут можна ўбачыць некаторыя прыклады таго, як музеі Беларусі арганізавалі Ноч Музеяў напярэдадні МДМ:
Ноч Музеяў у музеі Янкі Купалы
Ноч Музеяў у Гістарычным музеі
Ноч Музеяў у Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку
Ноч Музеяў у Быхаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі
Ноч Музеяў у Нацыянальным мастацкім музеі
Ноч Музеяў у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў