Язэп Драздовіч. Цырк Платона. Веранда Выратавання. Фрагмент.

Язэп Драздовіч. «Цырк Платона. Веранда Выратавання». 1932 г. Фрагмент.

Язэп Драздовіч. Цырк Платона. Веранда Выратавання.

Язэп Драздовіч. «Цырк Платона. Веранда Выратавання». 1932 г.

Уступіць у IКОМ


Для таго, каб уступіць у ІКОМ, неабходна:

1. Запоўніць анкету.

2. Напісаць CV, з якога будзе зразумела сувязь Вашай прафесійнай дзейнасці з музейнай справай і адукацыяй.

3. Напісаць матывацыйны ліст, дзе сфармуляваць, чаму вырашылі ўступіць у ІКОМ і абгрунтаваць выбар указаных у анкеце тэматычных камітэтаў.

4. Азнаёміцца з асноўным сайтам ІКОМ і адлюстраванай у ім структурай арганізацыі.

5. Выслаць запоўненыя дакументы на e-mail [email protected], у копію паставіць адрас [email protected].

На бліжэйшым паседжанні Кiруючай Рады ІКОМ Беларусi Ваша заяўка будзе разгледжана.

Аплата членскіх унёскаў


З 2022 года для Беларусі зменены памеры членскіх унёскаў ІКОМ, узамен якіх выдаюцца маркі для налепвання на членскую картку. Цяпер асноўны ўнёсак (Regular) складае 23 еўра, а для пенсіянераў (Retired) і студэнтаў (Student) – 11 еўра ў год.

Гэта адбылося таму, што Выканаўчая рада ICOM International на аснове дадзеных Міжнароднага валютнага фонду прыняла рашэнне змяніць для некалькіх краін умовы аплаты ўнёскаў. Адносна плацежаздольнасці ICOM дзеліць краіны на чатыры катэгорыі, якія адлюстроўваюць розныя магчымасці нацыянальнай эканомікі. Раней Беларусь адносілася да 2-й катэгорыі, а цяпер перайшла ў катэгорыю 3.

Аплата членскіх унёскаў робіцца безнаяўным спосабам на рахунак BY77ALFA30152593530010270000 ЗАТ "Альфа-Банк", БІК банка ALFABY2X, УНП ІКОМ Беларусі - 101570601, прызначэнне плацяжу - аплата членскіх унёскаў. па курсе Нацбанка РБ на момант плацяжу + 5 бел.руб. Аплата членскіх унёскаў дае права на атрыманне міжнародных марак і, адпаведна, магчымасць бясплатнага наведвання большасці музеяў свету пры іх прад'яўленні. Маркі мы атрымліваем з Парыжа, пераводзячы туды сканвертаваную ў еўра суму з рахунку ІКОМ Беларусі ў беларускіх рублях. Банкаўскія аперацыі канвертацыі і пераводу сродкаў абкладаюцца камісіяй, на што мы і збіраем дадаткова па 5 бел.руб.

Пры афармленні плацяжу ў плацежным дакуменце абавязкова ўказвайце імя і прозвішча ЧЛЕНА ІКОМ, а не яго знаёмага, калегі або сваяка, які выконвае аплату. Унёсак адлюстроўваецца ў электронным выглядзе на рахунку ІКОМ, але калі ён безназоўны або звязаны з незнаёмым прозвішчам, то гэта стварае складанасці ўліку і адымае сілы і час на высвятленне. Просім паважліва ставіцца да нашай працы.

Дасылайце скан-копію ці фота выкананага плацяжу на e-mail [email protected], у копію стаўце [email protected]. Пасля гэтага вы зможаце атрымаць марку ў скарбніка ІКОМ Беларусі, абавязкі якога ў 2022 годзе працягне выконваць Вольга Гулева. (+375 29 363 45 85, [email protected]).