Мастацкая спадчына, звязаная з Беларуссю, у музеях свету
Музеі — Эрмітаж (Санкт-Пецярбург, Расія)
Дзяржаўны Эрмітаж (да 1917 году - Імператарскі Эрмітаж) - музей выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Санкт-Пецярбургу. Найбуйнейшы музей Расіі і другі па велічыні мастацкі музей у свеце. У 2019 годзе Эрмітаж прыняў 4 956 524 наведвальніка, заняўшы восьмае месца сярод самых наведвальных мастацкіх музеяў свету.
Гісторыя музея пачалася з калекцыі твораў мастацтва, набытых расійскай імператрыцай Екацярынай II. Першапачаткова гэты збор размяшчался ў адмысловым палацавым флігелі - Эрмітажы (ад фр. Ermitage - месца адзіноты, келля) - адкуль і замацавалася агульная назва будучага музея. У 1852 годзе з моцна разрослай калекцыі быў сфармаваны і адкрыты для наведвання публічны музей, які размясціўся ў спецыяльна пабудаваным для гэтага будынку. У ХХ стагоддзі музей заняў увесь палацавы комплекс.
Асноўная экспазіцыйная частка музея займае комплекс будынкаў, размешчаных уздоўж набярэжнай ракі Нявы, галоўным з якіх прынята лічыць Зімовы палац. Акрамя Зімовага палаца, у комплекс звязаных паміж сабой будынкаў ўваходзяць Запасны дом Зімовага палаца, Малы Эрмітаж, Вялікі (Стары) Эрмітаж, Новы Эрмітаж і Эрмiтажны тэатр.
Калекцыя Дзяржаўнага Эрмітажа налічвае каля трох мільёнаў твораў мастацтва і помнікаў сусветнай культуры, пачынаючы з каменнага стагоддзя і да нашага часу.
Для наведвання ў музеі адкрыты 365 залаў. У іх выстаўлены шэдэўры Леанарда да Вінчы, Рафаэля, Батычэлі, Караваджа, Рэмбрандта, Рубенса, Тыцыяна і многіх іншых вялікіх майстроў мінулага. З 1948 г. Эрмітаж ўяўляе таксама калекцыю твораў мастацтва ХIХ-ХХ стст.: Манэ, Рэнуар, Сезан, Ван Гог, Маціс, Пікаса...
У 1997 годзе дзякуючы садзейнічанню лонданскага арт-дылера Джуліяна Баррана (Julian Barran) Эрмітаж набыў "Аўтапартрэт" Хаіма Суціна (1920-1921 гг.). Гэта - адзіны твор Суціна ў дзяржаўных музеях Расіі.