Язэп Драздовіч. Акадэмія. Фрагмент.

Язэп Драздовіч. "Акадэмія". З серыі "Жыццё на Марсе". 1932. Фрагмент. Папера на кардоне, акварэль, туш, пяро.

Язэп Драздовіч. Акадэмія.

Язэп Драздовіч. "Акадэмія". З серыі "Жыццё на Марсе". 1932. Папера на кардоне, акварэль, туш, пяро. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

НАВІНЫ • АБ'ЯВЫ


Генеральная канферэнцыя ІКОМ “Сіла музеяў” у Празе: адкрыта рэгістрацыя на ўдзел

Пражская конференция ИКОМ 2022 Паважаныя калегі, рады паведаміць, што рэгістрацыя на Генеральную канферэнцыю ІКОМ-2022 адкрыта. Галоўны форум сусветнай музейнай супольнасці пройдзе з 20 па 28 жніўня ў Празе, сталіцы Чэшскай Рэспублікі.

Да 1 мая 2022 г. дзейнічаюць ільготы па рэгістрацыйных ўнёсках. Для членаў ІКОМ Беларусі, якая цяпер адносіцца да катэгорыі 3 па класіфікацыі плацежаздольнасці, прынятай Выканаўчай радай ICOM International на аснове дадзеных Міжнароднага валютнага фонду, ільготны ўнёсак вызначаны ў памеры 250 EUR для ўсіх катэгорый членства, у тым ліку для студэнтаў. Асобы ў статусе суправаджаючых асоб да 1 мая 2022 г. плацяць 300 EUR, а тыя, хто не з'яўляецца членам ІКОМ – 450 EUR.

З 2 мая па 7 жніўня 2022 г. рэгістрацыйны ўнёсак для краін катэгорыі 3, да якой адносіцца ІКОМ Беларусі, вызначаны ў памеры 350 EUR; для студэнтаў – 300 EUR. Для не-членаў ўнёсак у гэты перыяд складае 550 EUR, а для асоб у статусе суправаджаючых асоб застаецца 300 EUR.

Самым высокім унёсак становіцца з 8 жніўня 2022 г. Для краін катэгорыі 3 гэта 450 EUR; для студэнтаў – 350 EUR; для не-членаў ІКАМ – 650 EUR; для асоб у статусе суправаджаючых асоб застаецца 300 EUR.

УВАГА! Упершыню ў гісторыі Міжнароднага Савета музеяў у Генеральнай канферэнцыі можна будзе ўдзельнічаць дыстанцыйна.

Да 1 мая 2022 г. і ў дадзеным выпадку дзейнічаюць ільготы: для ўсіх катэгорый членства ўнёсак складае 90 EUR, для не-членаў ІКАМ – 280 EUR. З 2 траўня, адпаведна – 120 EUR і 350 EUR.

Падрабязнасці аб умовах рэгістрацыі можна даведацца на сайце Генеральнай канферэнцыі ў Празе паспасылце.


Віншаванне з Новым 2021 годам.


Постэр МДМ 2021


2021 віншаванне Кіруючай Рады ICOM Belarus


10 лістапада 2020 г. адбылася сустрэча членаў Кіруючай Рады ІКОМ Беларусі з супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Старшыня ІКОМ Беларусі Таццяна Бембель азнаёміла супрацоўнікаў музея з рознымі аспектамі дзейнасці ІКОМ Беларусi, адказала на пытанні.
Дырэктар музея Уладзімір Варапаеў выказаў зацікаўленасць у партнёрстве калектыву музея з ІКОМ Беларусі, запрасіў членаў Кіруючай Рады наведаць новую прастору ў музеі - залу «Музей для дзяцей».
Таксама члены Кіруючай Рады прынялі ўдзел у чарговым пасяджэнні, на якім абмеркавалі бягучыя пытанні.


Пасля пасяджэння Кіруючай Рады загадчык мемарыяльнага комплексу "Помнік воінам-інтэрнацыяналістам" (філіял музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны) Віктар Іванчыкаў правёў экскурсію па філіялу, распавёў пра асаблівасці працы мемарыяльнага комплексу ў гарадской прасторы.


Канстанцін Шышмакоў 15 жніўня 2020 года музейная супольнасць Беларусі панесла цяжкую, трагічную страту - не стала Канстанціна Шышмакова, дырэктара Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея імя Баграціёна. Беларускі камітэт ICOM выказвае шчырыя спачуванні членам сям'і, сябрам і калегам загінулага. Канстанцін Шышмакоў быў чалавекам цвёрдых маральных прынцыпаў і прафесіяналам сваёй справы. Смуткуем і памятаем.


5 сакавіка 2020 года з 19.00 па 20:30 адбылася рабочая сустрэча членаў і сяброў Беларускага камітэта International Council of Museums (ICOM) "Чалавек і Музей. ICOM Belarus дайджест". Гэта была другая сустрэча ў 2020 годзе.

Праграма пасяджэння тут.


Праграма канферэнцыі УНОВIС. 14 лютага 2020 года споўнілася 100 гадоў з часу стварэння ў Віцебску творчага аб'яднання «Уновіс», якое было арганізавана педагогамі і навучэнцамі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і стала адной з зыходных пунктаў наватарскіх напрамкаў мастацтва ХХ стагоддзя. Гэта заключны дзень Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якую арганізаваў Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва. Для ўдзелу ў канферэнцыі і абмеркавання ўплыву «УНАВІСа» на сусветную мастацкую культуру ХХ стагоддзя ў Віцебск і Мінск прыехалі даследчыкі і спецыялісты, якія працуюць у галіне тэорыі і гісторыі авангарду: мастацтвазнаўцы, мастакі, прадстаўнікі музеяў і выдавецтваў і, вядома ж, члены ICOM Belarus.


30 студзеня 2020 года прайшла рабочая сустрэча членаў і сяброў Беларускага камітэта International Council of Museums (ICOM) "Чалавек і Музей. ICOM Belarus дайджэст". Гэта была першая сустрэча ў новым 2020 годзе пасьля справаздачна-выбарчай канферэнцыі, якая адбылася 12 снежня 2019 года.

У праграме паседжання:

  1. Пытанні для абмеркавання, якія узніклі у працэсе працы над новай версіяй УСТАВА ICOM Belarus.
  2. Паведамленне аб тым, як будзе працаваць у 2020 годзе праект "Чалавек і Музей: ІКОМ Беларусь дайджэст” - ініцыятывы і планы.
  3. Інфармацыя аб магчымасцях для членаў ICOM Belarus для пашырэння міжнародных кантактаў і супрацоўніцтва.
  4. Працяг знаёмстваў з Міжнароднымі камітэтамі ICOM: прадстаўленне ICME (Міжнародны камітэт этнаграфічных музеяў і калекцый).
  5. Паведамленні, навіны, прапановы ад калег.

Сустрэча прайшла па адрасе: Мінск, пр.Дзяржынскага, 57, паверх 9, TUT.BY Gallery (ст. м. "Міхалова").


9-10 красавіка 2019 года ў Мінску адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Музеі ў ХХI стагоддзі: НОВЫЯ СЭНСЫ, НОВАЯ ПРАСТОРА, НОВЫЯ ВОБРАЗЫ». ICOM Belarus выступіў суарганізатарам канферэнцыі.

Photo1_ICOM Belarus Conference 2019
Photo2_ICOM Belarus Conference 2019
Photo3_ICOM Belarus Conference 2019
Photo4_ICOM Belarus Conference 2019
Photo5_ICOM Belarus Conference 2019
Photo6_ICOM Belarus Conference 2019
Photo7_ICOM Belarus Conference 2019
Photo8_ICOM Belarus Conference 2019
Photo9_ICOM Belarus Conference 2019
Photo10_ICOM Belarus Conference 2019
Photo11_ICOM Belarus Conference 2019
Photo12_ICOM Belarus Conference 2019
Photo13_ICOM Belarus Conference 2019
Photo14_ICOM Belarus Conference 2019
Photo15_ICOM Belarus Conference 2019
Photo16_ICOM Belarus Conference 2019
Photo17_ICOM Belarus Conference 2019
Photo18_ICOM Belarus Conference 2019
Photo19_ICOM Belarus Conference 2019
Photo20_ICOM Belarus Conference 2019
Photo21_ICOM Belarus Conference 2019
Photo22_ICOM Belarus Conference 2019
Photo23_ICOM Belarus Conference 2019
Photo24_ICOM Belarus Conference 2019
Photo25_ICOM Belarus Conference 2019

Фота - Віктар Іванчыкаў

Паглядзець больш фатаграфій і падрабязнасцяў аб канферэнцыі можна тут.


16 красавіка 2019 года скончаны прыём заявак на ўдзел у праекце «Музейная Акадэмія - 2019», які ладзіць Беларускі камітэт Міжнароднага Савета Музеяў «ІСОМ» сумесна з Фондам «Культурная спадчына і сучаснасць», Tradicia History Service, Berlin і Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі. Праект скіраваны перш за ўсё на рэгіянальныя музеі. Чытайце Інфармацыйны ліст.


4 снежня 2018 года адбылася чарговая сустрэча дзеючых, былых і патэнцыйных членаў ICOM Belarus, у рамках праграмы «Чалавек і Музей: ICOM Belarus дайджэст», якая ажыццяўляецца сумесна з Галерэяй TUT.BY. На сустрэчы былi разгледжаны актуальныя пытанні ў адпаведнасці з планам пасяджэння.


26 лістапада 2018 года ў Тбілісі адбылася рабочая сустрэча члена выканкама ICOM Belarus Віктара Іванчыкава і генеральнага дырэктара Нацыянальнага музея Грузіі Давіда Лордкіпанідзэ.

паказаць падрабязнасці

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні развіцця музейнай справы ў Рэспубліцы Беларусь і Грузіі. Па даручэнні старшыні ICOM Belarus Таццяны Бембель, Віктар Іванчыкаў запрасіў Давіда Лордкіпанідзэ прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Музеі ў ХХI стагоддзі: НОВЫЯ СЭНСЫ, НОВАЯ ПРАСТОРА, НОВЫЯ ВОБРАЗЫ», ​​правядзенне якой запланавана на 9-10 красавіка 2019 года ў Мінску. Сустрэча завяршылася абменам памятнымі сувенірамі.

Сустрэча ў Тбілісі 26.11.2018. Фота 1

 Сустрэча ў Тбілісі 26.11.2018. Фота 2

На фота (злева направа): Віктар Іванчыкаў, член выканкама ICOM Belarus, Давід Лордкіпанідзэ, генеральны дырэктар Нацыянальнага музея Грузіі.


17 жнiўня 2018 года ў Рызе было падпісана пагадненне аб доўгатерміновым супрацоўніцтве паміж ICOM Belarus і ICOM Latvia.

На фота: момант падпiсання пагаднення, якое адбылося ў Вайсковым музеі Латвіі (Latvijas Kara muzejs) у Рызе. Злева направа: Таццяна Бембель, старшыня ICOM Belarus, Юрыс Цыганоўс, прэзідэнт ICOM Latvia, Аліна Стралкоўская, сакратар ICOM Belarus.