Язэп Драздовіч. "Сустрэча вясны на Сатурне". 1932 г. Фрагмент.
Канферэнцыі
12 красавіка 2019 г.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Музеі ў ХХI стагоддзі: НОВЫЯ СМЫСЛЫ, НОВАЯ ПРАСТОР, НОВЫЯ ОБРАЗЫ»
9-10 красавіка 2019 года ў Мінску, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр.Незалежнасці, 116) адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Музеі ў ХХI стагоддзі: НОВЫЯ СМЫСЛЫ, НОВАЯ ПРАСТОРА, НОВЫЯ ОБРАЗЫ”. ICOM Belarus выступіў суарганізатарам канферэнцыі.
Канферэнцыя праводзілася Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Фондам "Культурная спадчына і сучаснасць" (Беларусь), Беларускім камітэтам Міжнароднага Савета Музеяў "ICOM", Рэспубліканскай радай дырэктараў музеі фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і JTI у Беларусі.
У канферэнцыі прынялі ўдзел музейныя спецыялісты, а таксама даследчыкі ў галіне музеалогіі і культурнай спадчыны з Беларусі, Германіі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Грузіі, Польшчы, ЗША.
Канферэнцыя накіравана на вырашэнне практычных пытанняў удасканалення, развіцця і эфектыўнага ажыццяўлення кіравання музеямі і музейнымі калекцыямі ва ўмовах хуткіх сацыяльных трансфармацый і пераўтварэнняў, а таксама на пошукі новых тыпаў камунікацыі і дыялогу, якія музеі павінны генераваць у XXI ст.
Фота - Віктар Іванчыкаў.
Асноўныя тэмы канферэнцыі:
- Дзейнасць музеяў у кантэксце глабальных праблем сучаснасці.
- Узаемадзеянне музеяў з мясцовымі супольнасцямі.
- Удасканаленне стандартаў прафесійнай музейнай дзейнасці.
- Інтэграцыя музеяў у лічбавую эканоміку.
- Супрацоўніцтва, партнёрства, адвакацыя ў сучаснай музейнай прасторы.
Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская і англійская.
…