Язэп

Язэп Драздовіч. "Вогнішча". 1916 г. Фрагмент.

Навіны


20 лютага 2022 г.

Генеральная канферэнцыя ІКОМ “Сіла музеяў” у Празе: адкрыта рэгістрацыя на ўдзел

Паважаныя калегі, рады паведаміць, што рэгістрацыя на Генеральную канферэнцыю ІКОМ-2022 адкрыта.

Галоўны форум сусветнай музейнай супольнасці пройдзе з 20 па 28 жніўня ў Празе, сталіцы Чэшскай Рэспублікі.

Да 1 мая 2022 г. дзейнічаюць ільготы па рэгістрацыйных ўнёсках. Для членаў ІКОМ Беларусі, якая цяпер адносіцца да катэгорыі 3 па класіфікацыі плацежаздольнасці, прынятай Выканаўчай радай ICOM International на аснове дадзеных Міжнароднага валютнага фонду, ільготны ўнёсак вызначаны ў памеры 250 EUR для ўсіх катэгорый членства, у тым ліку для студэнтаў.
Асобы ў статусе суправаджаючых асоб да 1 мая 2022 г. плацяць 300 EUR, а тыя, хто не з'яўляецца членам ІКОМ – 450 EUR.

З 2 мая па 7 жніўня 2022 г. рэгістрацыйны ўнёсак для краін катэгорыі 3, да якой адносіцца ІКОМ Беларусі, вызначаны ў памеры 350 EUR; для студэнтаў – 300 EUR. Для не-членаў ўнёсак у гэты перыяд складае 550 EUR, а для асоб у статусе суправаджаючых асоб застаецца 300 EUR.
Самым высокім унёсак становіцца з 8 жніўня 2022 г. Для краін катэгорыі 3 гэта 450 EUR; для студэнтаў – 350 EUR; для не-членаў ІКАМ – 650 EUR; для асоб у статусе суправаджаючых асоб застаецца 300 EUR.

УВАГА! Упершыню ў гісторыі Міжнароднага Савета музеяў у Генеральнай канферэнцыі можна будзе ўдзельнічаць дыстанцыйна.

Да 1 мая 2022 г. і ў дадзеным выпадку дзейнічаюць ільготы: для ўсіх катэгорый членства ўнёсак складае 90 EUR, для не-членаў ІКАМ – 280 EUR. З 2 траўня, адпаведна – 120 EUR і 350 EUR.

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель

10 лістапада 2020 г.

Сустрэча з супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Адбылася сустрэча членаў Кіруючай Рады ІКОМ Беларусі з супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Старшыня ІКОМ Беларусі Таццяна Бембель азнаёміла супрацоўнікаў музея з рознымі аспектамі дзейнасці ІКОМ Беларусі, адказала на пытанні.

Дырэктар музея Ўладзімір Варапаеў выказаў зацікаўленасць у партнёрстве калектыва музея з ІКОМ Беларусі, запрасіў чальцоў Кіруючай Рады наведаць новую прастору ў музеі - зала «Музей для дзяцей». Таксама члены Кіроўнай Рады прынялі ўдзел у чарговым паседжанні, на якім абгаварылі бягучыя пытанні.

IMG_1_625x416
#
IMG_2_625x416
#
IMG_3_625x416
#
IMG_4_625x416
#
IMG_6_625х416
#
IMG_5_625х416
#
IMG_1_625x416
IMG_2_625x416
IMG_3_625x416
IMG_4_625x416
IMG_6_625х416
IMG_5_625х416
previous arrow
next arrow

Фатаграфіі з сустрэчы.

Пасля пасяджэння Кіруючай Рады загадчык мемарыяльнага комплексу "Помнік воінам-інтэрнацыяналістам" (філіял музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны) Віктар Іванчыкаў правёў экскурсію па філіяле, расказаў аб асаблівасцях работы мемарыяльнага комплексу ў гарадской прасторы.

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель

15 жніўня 2020 г.

Не стала Канстанціна Шышмакова

Сёння музейная супольнасць Беларусі панесла цяжкую, трагічную страту - не стала Канстанціна Шышмакова, дырэктара Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея імя Баграціёна. Беларускі камітэт ICOM выказвае шчырыя спачуванні членам сям'і, сябрам і калегам загінулага. Канстанцін Шышмакоў быў чалавекам цвёрдых маральных прынцыпаў і прафесіяналам сваёй справы.
Смуткуем і памятаем.

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Аліна Стралкоўская

14 лютага 2020 г.

100 гадоў творчаму аб’яднанню «УНОВІС»

Споўнілася 100 гадоў з часу стварэння ў Віцебску творчага аб'яднання "УНОВІС", якое было арганізавана педагогамі і навучэнцамі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і стала адным з адпраўных пунктаў наватарскіх напрамкаў мастацтва ХХ стагоддзя. Гэта заключны дзень Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якую арганізаваў Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва.

Для ўдзелу ў канферэнцыі і абмеркавання ўплыву "УНОВИСа" на сусветную мастацкую культуру ХХ стагоддзя ў Віцебск і Мінск прыехалі даследчыкі і спецыялісты, якія працуюць у галіне тэорыі і гісторыі авангарда: мастацтвазнаўцы, мастакі, прадстаўнікі музеяў і выдавецтваў і, вядома ж, члены ICOM Belarus.

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель

16 красавіка 2019 г.

Прыём заявак на ўдзел у праекце “Музейная Акадэмія – 2019”

Закончаны прыём заявак на ўдзел у праекце "Музейная Акадэмія - 2019", які арганізуе Беларускі камітэт Міжнароднай Рады Музеяў "IСОМ" сумесна з Фондам "Культурная спадчына і сучаснасць", Tradicia History Service, Berlin і Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі. Праект накіраваны перш за ўсё на рэгіянальныя музеі.

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель

26 лістапада 2018 г.

Рабочая сустрэча ў Тбілісі

У Тбілісі адбылася рабочая сустрэча члена выканкама ICOM Belarus Віктара Іванчыкава і генеральнага дырэктара Нацыянальнага музея Грузіі Давіда Лордкіпанідзэ. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні развіцця музейнай справы ў Рэспубліцы Беларусь і Грузіі.

Виктор Иванчиков (слева) и Давид Лордкипанидзе (справа) на встрече в Тбилиси 26 ноября 2018 г.

На фота (злева направа): Віктар Іванчыкаў, член выканкама ICOM Belarus, Давід Лордкіпанідзэ, генеральны дырэктар Нацыянальнага музея Грузіі.

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Віктар Іванчыкаў

17 жніўня 2018 г.

Падпісанне пагаднення з ICOM Latvia

У Рызе, у Ваенным музеі Латвіі (Latvijas Kara muzejs), падпісана пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве паміж ICOM Belarus і ICOM Latvia.

На фота - момант падпісання пагаднення.

Злева направа: Таццяна Бембель, старшыня ICOM Belarus, Юрыс Цыганоўс, прэзідэнт ICOM Latvia, Аліна Стралкоўская, сакратар ICOM Belarus.

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель