Беларускі камітэт Міжнароднага Савета Музеяў «IСОМ»
Фонд “Культурная спадчына і сучаснасць”
Tradicia History Service, Берлін
Інстытут імя Гётэ ў Мінску
Пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.
У красавіку 2019 г. стартаваў праект “Рэгіянальная музейная Акадэмія-2019”, мэта якога – пашырэнне прафесійных гарызонтаў рэгіянальных музеяў, узмацненне іх сацыяльнай ролі, знаёмства з лепшымі замежнымі практыкамі. У працэсе рэалізацыі праекта прайшлі падрыхтоўку 16 трэнераў з ліку музейных работнікаў Беларусі. Атрыманыя імі веды і досвед яны ў далейшым будуць перадаваць калегам, становячыся своеасаблівымі праваднікамі ў музейную прафесію для супрацоўнікаў сваіх і іншых рэгіянальных музеяў.
У рамках Акадэміі адбыліся чатыры семінары-трэнінгі ў Гомелі, Полацку, Брэсце і Магілёве па тэмах: культурная памяць і музеі; музейны маркетынг і камунікацыя; праектаванне і дызайн экспазіцый і выставак; выставачныя і адукацыйныя стратэгіі музея.
Акрамя таго, у кастрычніку 2019 г. група трэнераў прайшла 4-дзённую стажыроўку ў Германіі (Берлін і Дрэздэн). Выкладчыкамі Акадэміі выступілі вядучыя музейныя прафесіяналы з Нямеччыны і Беларусі.
Пасля завяршэння праекта ў Мінску адбыўся міжнародны сімпозіум па актуальных праблемах музейнай справы. Выпускнікі Акадэміі атрымалі адпаведны сертыфікат.