Для таго, каб уступіць у ІКОМ, неабходна:
1. Запоўніць анкету.
2. Напісаць CV, з якога будзе зразумела сувязь Вашай прафесійнай дзейнасці з музейнай справай і адукацыяй (да 1500 знакаў).
3. Напісаць матывацыйны ліст, дзе сфармуляваць, чаму вырашылі ўступіць у ІКОМ і абгрунтаваць выбар указаных у анкеце тэматычных камітэтаў (да 1500 знакаў).
4. Азнаёміцца з асноўным сайтам ІКOМ і адлюстраванай у ім структурай арганізацыі.
5. Выслаць запоўненыя дакументы на e-mail сакратарыята ІКOМ Беларусі: info@icom-belarus.org.
На бліжэйшым паседжанні Кiруючай Рады ІКОМ Беларусi Ваша заяўка будзе разгледжана.
Аплата членскіх узносаў
З 2022 года для Беларусі зменены памеры членскіх узносаў ІКОМ, узамен якіх выдаюцца маркі для налепвання на членскую картку. Цяпер асноўны ўзнос (Regular) складае 23 еўра, а для пенсіянераў (Retired) і студэнтаў (Student) – 11 еўра ў год.
Гэта адбылося таму, што Кiруючая Рада ICOM International на аснове дадзеных Міжнароднага валютнага фонду прыняў рашэнне змяніць для некалькіх краін ўмовы аплаты узносаў. У дачыненні да плацежаздольнасці ICOM дзеліць краіны на чатыры катэгорыі, якія адлюстроўваюць розныя магчымасці нацыянальнай эканомікі. Раней Беларусь адносілася да 2-й катэгорыі, а цяпер перайшла ў катэгорыю 3.
Аплата членскіх узносаў ажыццяўляецца безнаяўным спосабам на рахунак BY80BLNB30150000852757000933 у ААТ» БНБ-Банк”, BIC SWIFT банка BLNBBY2X, УНП ІКОМ Беларусі – 101570601, прызначэнне плацяжу – аплата членскіх узносаў, аплата ў бел.руб. па курсе Нацбанка РБ на момант плацяжу + 10 бел. Аплата членскіх узносаў дае права на атрыманне міжнародных марак і, адпаведна, магчымасць бясплатнага наведвання большасці музеяў свету пры іх прад’яўленні. Маркі мы атрымліваем з Парыжа, пераводзячы туды сканвертаваную ў еўра суму з рахунку IKOM Беларусі ў беларускіх рублях. Банкаўскія аперацыі канвертацыі і пераводу сродкаў абкладаюцца камісіяй, на што мы і збіраем дадаткова па 10 бел.руб.
Пры афармленні плацяжу ў плацежным дакуменце абавязкова указвайце імя і прозвішча члена ІКОМ, а не яго знаёмага, калегі або сваяка, які выконвае аплату. Ўзнос адлюстроўваецца ў электронным выглядзе на рахунку ІКОМ, але калі ён безназоўны або звязаны з незнаёмай прозвішчам, то гэта стварае складанасці ўліку і адымае сілы і час на высвятленне. Просім паважліва ставіцца да нашай працы.
Дасылайце скан-копію ці фота выкананага плацяжу на e-mail info@icom-belarus.org. пасля гэтага вы зможаце атрымаць марку ў скарбніка ІКОМ Беларусі, абавязкі якога ў 2024 годзе выконвае Дзміцер Моніч (+375 29 778 6461, zmiciermonich@gmail.com).