Язэп

Язэп Драздовіч. "Акадэмія". З серыі "Жыццё на Марсе". 1932. Фрагмент. Папера на кардоне, акварэль, туш, пяро.

НАВІНЫ • АБ'ЯВЫ • ДАЙДЖЭСТ


20 лютага 2022 г.

Генеральная канферэнцыя ІКОМ “Сіла музеяў” у Празе: адкрыта рэгістрацыя на ўдзел

Паважаныя калегі, рады паведаміць, што рэгістрацыя на Генеральную канферэнцыю ІКОМ-2022 адкрыта.

Галоўны форум сусветнай музейнай супольнасці пройдзе з 20 па 28 жніўня ў Празе, сталіцы Чэшскай Рэспублікі.

Да 1 мая 2022 г. дзейнічаюць ільготы па рэгістрацыйных ўнёсках. Для членаў ІКОМ Беларусі, якая цяпер адносіцца да катэгорыі 3 па класіфікацыі плацежаздольнасці, прынятай Выканаўчай радай ICOM International на аснове дадзеных Міжнароднага валютнага фонду, ільготны ўнёсак вызначаны ў памеры 250 EUR для ўсіх катэгорый членства, у тым ліку для студэнтаў.
Асобы ў статусе суправаджаючых асоб да 1 мая 2022 г. плацяць 300 EUR, а тыя, хто не з'яўляецца членам ІКОМ – 450 EUR.

З 2 мая па 7 жніўня 2022 г. рэгістрацыйны ўнёсак для краін катэгорыі 3, да якой адносіцца ІКОМ Беларусі, вызначаны ў памеры 350 EUR; для студэнтаў – 300 EUR. Для не-членаў ўнёсак у гэты перыяд складае 550 EUR, а для асоб у статусе суправаджаючых асоб застаецца 300 EUR.
Самым высокім унёсак становіцца з 8 жніўня 2022 г. Для краін катэгорыі 3 гэта 450 EUR; для студэнтаў – 350 EUR; для не-членаў ІКАМ – 650 EUR; для асоб у статусе суправаджаючых асоб застаецца 300 EUR.

УВАГА! Упершыню ў гісторыі Міжнароднага Савета музеяў у Генеральнай канферэнцыі можна будзе ўдзельнічаць дыстанцыйна.

Да 1 мая 2022 г. і ў дадзеным выпадку дзейнічаюць ільготы: для ўсіх катэгорый членства ўнёсак складае 90 EUR, для не-членаў ІКАМ – 280 EUR. З 2 траўня, адпаведна – 120 EUR і 350 EUR.

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель

31 снежня 2021 г.

Віншаванне з 2022 годам

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель

17 мая 2021 г.

Міжнародны дзень музеяў – 2021

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель

31 снежня 2020 г.

Віншаванне з 2021 годам

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель

10 лістапада 2020 г.

Сустрэча з супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Адбылася сустрэча членаў Кіруючай Рады ІКОМ Беларусі з супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Старшыня ІКОМ Беларусі Таццяна Бембель азнаёміла супрацоўнікаў музея з рознымі аспектамі дзейнасці ІКОМ Беларусі, адказала на пытанні.

Дырэктар музея Ўладзімір Варапаеў выказаў зацікаўленасць у партнёрстве калектыва музея з ІКОМ Беларусі, запрасіў чальцоў Кіруючай Рады наведаць новую прастору ў музеі - зала «Музей для дзяцей». Таксама члены Кіроўнай Рады прынялі ўдзел у чарговым паседжанні, на якім абгаварылі бягучыя пытанні.

IMG_1_625x416
#
IMG_2_625x416
#
IMG_3_625x416
#
IMG_4_625x416
#
IMG_6_625х416
#
IMG_5_625х416
#
IMG_1_625x416
IMG_2_625x416
IMG_3_625x416
IMG_4_625x416
IMG_6_625х416
IMG_5_625х416
previous arrow
next arrow

Фатаграфіі з сустрэчы.

Пасля пасяджэння Кіруючай Рады загадчык мемарыяльнага комплексу "Помнік воінам-інтэрнацыяналістам" (філіял музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны) Віктар Іванчыкаў правёў экскурсію па філіяле, расказаў аб асаблівасцях работы мемарыяльнага комплексу ў гарадской прасторы.

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель

15 жніўня 2020 г.

Не стала Канстанціна Шышмакова

Сёння музейная супольнасць Беларусі панесла цяжкую, трагічную страту - не стала Канстанціна Шышмакова, дырэктара Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея імя Баграціёна. Беларускі камітэт ICOM выказвае шчырыя спачуванні членам сям'і, сябрам і калегам загінулага. Канстанцін Шышмакоў быў чалавекам цвёрдых маральных прынцыпаў і прафесіяналам сваёй справы.
Смуткуем і памятаем.

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Аліна Стралкоўская

5 сакавіка 2020 г.

ICOM Belarus дайджэст-05.03.2020

Адбылася рабочая сустрэча членаў і сяброў Беларускага камітэта International Council of Museums (ICOM) "Чалавек і Музей. ICOM Belarus дайджэст". Гэта была другая сустрэча ў 2020 годзе.

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель