Праекты » Рэгіянальная музейная акадэмія 2019 » Курыраванне выстаў у рамках праекта Гумбальдт-Форум

Рэгіянальная музейная Акадэмія-2019

Курыраванне выстаў у рамках праекта Гумбальдт-Форум



15 кастрычніка 2019 г.

г. Берлін, Універсітэт Гумбальдта.  


15.10.2019 група стажораў прыбыла ў Берлін. Асноўная праграма заняткаў групы была сфарміравана на аснове музеяў Дрэздэна, але, паколькі шлях туды ляжаў праз Берлін і час да вячэрняга цягніка на Дрэздэн дазвалял зрабіць нешта карыснае для дасягнення мэт стажыроўкі, аўтар праграмы д-р Крысціяна Янеке арганізавала сустрэчу-занятак ва Універсітэце Гумбальдта (Humboldt-Universität zu Berlin, скарочана HU Berlin, па латыні Alma Mater Berolinensis), найстарэйшым з чатырох універсітэтаў Берліна, на тэму "Кураванне выставак у рамках праекта Гумбальдт-Форум". Група адправілася на знакаміты Унтэр-дэн-Ліндэн - адзін з галоўных і найбольш вядомы з бульвараў Берліна, дзе знаходзіцца Універсітэт, заснаваны 16 жніўня 1809 года па ініцыятыве Вільгельма фон Гумбальта - нямецкага філолага, філосафа, мовазнаўцы, дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, сябра Гётэ і Шылера, старэйшага брата вучонага Аляксандра фон Гумбальта. Там групу сустрэў д-р Горх Пікен з калегамі. Ён расказаў аб вопыце стварэння універсітэцкімі спецыялістамі выставачнай канцэпцыі ў рамках музейнага праекта Гумбальдт-Форум. У момант наведвання групай з Беларусі да рэальнага адкрыцця праекта Гумбальдт-Форум заставалася крыху больш за год. Такім чынам стажорам удалося адчуць адказны этап перад адкрыццём праекта, яго дынаміку і механізмы рэалізацыі. У сувязі з пандэміяй COVID-19 новы музей, які называюць зараз "нямецкім эквівалентам" Брытанскага музея, адкрыўся ў лічбавым фармаце 16 снежня 2020 года і стаў даступны для шырокай публікі 20 ліпеня 2021 года.

Фота - Таццяна Бембель

Макет Музейнага вострава паказвае, што былы каралеўскі палац (на фота справа), у якім цяпер размяшчаецца Музей Гумбальдт-Форум, быў адным з найбуйнейшых будынкаў Берліна і фармаваў гарадскі пейзаж сваім купалам вышынёй 60 метраў (200 футаў). Палац быў моцна разбураны бамбардзіроўкамі саюзнікаў у канцы Другой сусветнай вайны і канчаткова знесены ўладамі ГДР у 1950 годзе.
У 1970-х гадах на месцы палаца быў пабудаваны Палац Рэспублікі - цэнтральны ўрадавы будынак Усходняй Германіі. Пасля аб'яднання Заходняй і Усходняй Германіі і некалькіх гадоў спрэчак і дыскусій у дачыненні да каштоўнасці гістарычнай спадчыны абодвух будынкаў, Палац Рэспублікі быў знесены ў 2009 годзе, а Берлінскі палац пачалі рэканструяваць, пачынаючы з 2013 года, для размяшчэння Музея Гумбальдт-Форум.
Увайшоўшы ў прасторны хол, група пачала сваё знаёмства з Берлінскім універсітэтам Гумбальта, цесна звязаным з будучым музеем як імем выбітнага вучонага, так і ўдзелам універсітэцкіх спецыялістаў у яго стварэнні. 
Калісьці ўніверсітэцкі хол быў пярэднім пакоем палаца прынца Генрыха, пабудаванага на бульвары Унтэр-дэн-Ліндэн у 1748-1766 гадах і аддадзенага ў 1809 годзе толькі што заснаванаму Берлінскаму ўніверсітэту ў якасці галоўнага будынка.
Паднімаючыся па лесвіцы, якая вядзе з хола ва ўніверсітэцкія аўдыторыі, група сустрэла ў якасці пажадання тэзіс Карла Маркса: "Die Philosophen haben die Welt nur verschieden interpretirt, es kommt darauf an sie zu verandern" (Філосафы толькі па-рознаму інтэрпрэтавалі свет, гаворка ж ідзе пра тое, каб яго змяніць).
Прадстаўляючы групу стажораў з Беларусі супрацоўнікам універсітэта Гумбальта, кіраўнік праграмы ў Германіі Д-р Крысціяна Янэке (на фота злева) падзякавала за магчымасць пазнаёміцца з падыходамі да курыравання выстаў у такой складанай прасторы як Гумбальт-Форум, які комплексна прадстаўляе нееўрапейскія калекцыі дзяржаўных музеяў Берліна, часовыя выставы і публічныя мерапрыемствы.
Фармат аўдыторных заняткаў даў стажорам з Беларусі магчымасць адчуць сябе часткай вялізнай супольнасці Універсітэта, дзе вучацца студэнты з больш чым 100 краін.
Д-р Горх Пікен распавядае пра экспазіцыйныя магчымасці прасторы новага Музея Гумбальдт-Форум.
Маштаб музейнай прасторы і яе суадносіны з фізічным і псіхалагічным самаадчуваннем чалавека, канкрэтнае прымяненне законаў успрымання, схемы руху па экспазіцыях і шмат іншага, што ўлічвалі стваральнікі самага амбіцыйнага музейнага праекта першых двух дзесяцігоддзяў XXI стагоддзя, было прадметам апавядання д-ра Горха Пікена.
Аповяд д-ра Горха Пікена аб суперсучасным новым Музеі, якім быў задуманы Гумбальдт-Форум, суадносіўся з гісторыяй музеяў Берліна і іх стваральнікаў - у першую чаргу Вільгельма фон Бодэ, генеральнага дырэктара Каралеўскіх музеяў Берліна, які ў 1906 годзе заснаваў Музей Усходнеазія. у сваім родзе музей Германіі, першым які размясціўся на Музейным востраве.

Занятак на матэрыяле праекта Гумбальд-Форум быў карысны стажорам не толькі дзякуючы актуальнай для любога музейнага работніка тэме выставак і іх куратарскага забеспячэння. Больш шырокі гістарычны і культурны кантэкст праекту быў асабліва цікавы і зразумелы спецыялістам з Беларусі: Другая сусветная вайна, уваходжанне ГДР у сацлагер, дзяржаўныя змены пасля распаду СССР. Гісторыя Гумбальдт-Форума дала стажорам уяўленне аб тым, як цяжка можа нараджацца музейная канцэпцыя, калі яна грунтуецца на пераасэнсаванні ўласнай гісторыі.

Яшчэ фатаграфіі мерапрыемства.

Фота - Таццяна Бембель

Parc0_520x390
Parc1_520x390
Parc2_520x390
IMG_160933_520x390
IMG_162443_520x390
IMG_163425_520x390
IMG_172144_520x390
Parc4_520x390
IMG_150433_520x390
IMG_150441_520x390
IMG_150448_520x390
IMG_172659_520x390
Parc5_520x390
Parc0_520x390
Parc1_520x390
Parc2_520x390
IMG_160933_520x390
IMG_162443_520x390
IMG_163425_520x390
IMG_172144_520x390
Parc4_520x390
IMG_150433_520x390
IMG_150441_520x390
IMG_150448_520x390
IMG_172659_520x390
Parc5_520x390
previous arrow
next arrow
Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель
Праекты » Рэгіянальная музейная акадэмія 2019 » Курыраванне выстаў у рамках праекта Гумбальдт-Форум