Мастацкая спадчына, звязаная з Беларуссю, у музеях свету
Мастакі — Марк Шагал (1887-1985)
Марк Шагал нарадзіўся 7 ліпеня 1887 года пад Віцебскам у шматдзетнай сям'і. На дому атрымаў традыцыйную рэлігійную адукацыю. З 1898 па 1905 гады вучыўся ў вучылішчы ў Віцебску, а ў 1906 годзе вучыўся жывапісу ў вядомага мастака Іегуды Пэна.
У канцы 1906 г. прыехаў у Пецярбург, дзе яго настаўнікамі сталі Л. С. Бакст, М. В. Дабужынскі, Н. К. Рэрых. У 1911 - 1914 гг. жыў у Парыжы.
У 1915 годзе мастак ажаніўся на Бэле Розенфельд, якая стала яго музай. У 1916 годзе ў іх нарадзілася дачка Іда.
У 1919 году Шагал адкрыў мастацкую вучэльню ў Віцебску.
У 1920-1922 гг. у Маскве мастак стварае шэраг вялікіх насценных пано для Габрэйскага камернага тэатра.
З 1923 г. Шагал з сям'ёй абгрунтаваўся ў Парыжы, дзе ў калоніі мастакоў «Вулей» зблізіўся з авангардыстамi. У гэтым жа годзе ў Берліне выйшла кніга яго мемуараў «Маё жыццё». У 1933 г. нацысты, якія прыйшлі ў Германіі да ўлады, публічна спальвалі карціны мастака. У 1937 годзе мастак прыняў францускае грамадзянства. У 1941 годзе ён з сям'ёй збег ад вайны ў ЗША, дзе ў 1944 году раптоўна памерла Бэла.
З 1955 г. мастак стварае вялікі лік манументальных эскізаў, кампазіцыі па якіх упрыгожылі будынкi розных рэлігійных канфесій.
Памер Марк Шагал 28 сакавіка 1985 г. у мястэчку Сен-Поль-дэ-Ванс у Прыморскі Альпах (Францыя) ва ўзросце 97 гадоў.