Галоўная » Канферэнцыi » Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Музеі ў ХХI стагоддзі: НОВЫЯ СМЫСЛЫ, НОВАЯ ПРАСТОР, НОВЫЯ ОБРАЗЫ»

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Музеі ў ХХI стагоддзі: НОВЫЯ СМЫСЛЫ, НОВАЯ ПРАСТОР, НОВЫЯ ОБРАЗЫ»

9-10 красавіка 2019 года ў Мінску, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр.Незалежнасці, 116) адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Музеі ў ХХI стагоддзі: НОВЫЯ СМЫСЛЫ, НОВАЯ ПРАСТОРА, НОВЫЯ ОБРАЗЫ”. ICOM Belarus выступіў суарганізатарам канферэнцыі.

Канферэнцыя праводзілася Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Фондам “Культурная спадчына і сучаснасць” (Беларусь), Беларускім камітэтам Міжнароднага Савета Музеяў “ICOM”, Рэспубліканскай радай дырэктараў музеі фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і JTI у Беларусі.

У канферэнцыі прынялі ўдзел музейныя спецыялісты, а таксама даследчыкі ў галіне музеалогіі і культурнай спадчыны з Беларусі, Германіі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Грузіі, Польшчы, ЗША.

Канферэнцыя накіравана на вырашэнне практычных пытанняў удасканалення, развіцця і эфектыўнага ажыццяўлення кіравання музеямі і музейнымі калекцыямі ва ўмовах хуткіх сацыяльных трансфармацый і пераўтварэнняў, а таксама на пошукі новых тыпаў камунікацыі і дыялогу, якія музеі павінны генераваць у XXI ст.

0B0A8487_650x433_110
0B0A8513_650x433_110
0B0A8574_650x433_110
0B0A8510_650x433_110
0B0A8571_650x433_110
0B0A8616_650x433_110
0B0A8631_650x433_110
0B0A8658_650x433_110
0B0A8646_650x433_110
0B0A8487_650x433_110
0B0A8513_650x433_110
0B0A8574_650x433_110
0B0A8510_650x433_110
0B0A8571_650x433_110
0B0A8616_650x433_110
0B0A8631_650x433_110
0B0A8658_650x433_110
0B0A8646_650x433_110
previous arrow
next arrow

Фота – Віктар Іванчыкаў.

Асноўныя тэмы канферэнцыі:

  • Дзейнасць музеяў у кантэксце глабальных праблем сучаснасці.
  • Узаемадзеянне музеяў з мясцовымі супольнасцямі.
  • Удасканаленне стандартаў прафесійнай музейнай дзейнасці.
  • Інтэграцыя музеяў у лічбавую эканоміку.
  • Супрацоўніцтва, партнёрства, адвакацыя ў сучаснай музейнай прасторы.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская і англійская.

КЛЮЧАВЫЯ ДАКЛАДЧЫКІ

Ханс-Марцін Хінц – доктар геаграфіі, прэзідэнт ІКОМ (2010–2016), ганаровы член многіх еўрапейскіх культурных і акадэмічных устаноў. Прэзідэнт ІКОМ Германіі (1999-2004), Еўрапейскага рэгіянальнага альянсу ІКОМ (2002-2005). Аўтар больш за 200 навуковых публікацый у галіне музеалогіі, гісторыі і геаграфіі. У цяперашні час – старшыня навуковай кансультатыўнай рады Музея Sudentendeutsches у Мюнхене (з 2007 г.), а таксама чалец рады дырэктараў і рады папячыцеляў у Curt-Engelhorn-Stiftung (Мангейм), Фондзе параўнальнай еўрапейскай гісторыі (Бамберг) і Таварыству геаграфіі ў Берліне. Ён таксама ўзначальвае некалькі выставачных кансультацыйных саветаў. Узнагароджаны Федэральным ордэнам за заслугі (2014) – вышэйшай узнагародай Федэратыўнай Рэспублікі Германія за выключную грамадскую дзейнасць.

Міхаіл Гнядоўскі – кандыдат гістарычных навук, вядучы аналітык Маскоўскага агенцтва арганізацыі адпачынку і турызму (Масгартур); лектар у Маскоўскай вышэйшай школе сацыяльных і эканамічных навук; член Пастаяннага камітэта па этыцы ІКОМ; член Прэзідыума Расійскага нацыянальнага камітэта ІКОМ. У 2003-2015 гг. Міхась Гнядоўскі быў дырэктарам Інстытута культурнай палітыкі. Ён таксама быў старшынёй Еўрапейскага музейнага форума (EMF, 2009–2011), членам журы конкурсу “Лепшы еўрапейскі музей года” (EMYA, 2002–2012) і членам журы Еўрапейскага конкурсу маладых даследчыкаў культурнай палітыкі (CPRA, 2010–2014). Міхаіл Гнядоўскі – аўтар і кансультант сацыякультурных даследаванняў і праектаў, лектар і трэнер у адукацыйных праграмах для менеджэраў культуры ў Расіі і за мяжой, аўтар больш за 250 публікацый па пытаннях культуры, перакладчык, лаўрэат ордэна “Залаты крыж за заслугі” (Рэспубліка Польшча).

Сяргей Ушакін – расійска-амерыканскі гісторык культуры і антраполаг. Кандыдат палітычных навук, доктар філасофіі па антрапалогіі, поўны прафесар кафедры антрапалогіі і кафедры славянскіх моў і літаратур Прынстанскага ўніверсітэта (ЗША). З 2006 г. працуе ў Прынстанскім універсітэце на кафедры славянскіх моў і літаратур, з 2011 г. – ад’юнкт-прафесар кафедры антрапалогіі і кафедры славянскіх моў і літаратур. З 2012 г. – дырэктар праграмы расійскіх, усходне-еўрапейскіх і еўразійскіх даследаванняў у Прынстанскім універсітэце. Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі “Патрыятызм роспачы”, якая атрымала прыз “Лепшай кнігі года па літаратуры і культуры” (2012) Амерыканскай асацыяцыі настаўнікаў славянскіх і ўсходне-еўрапейскіх моў.

Фотагалерэя канферэнцыі (фота – Віктар Іванчыкаў):

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель
12 красавіка 2019 г.
Галоўная » Канферэнцыi » Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Музеі ў ХХI стагоддзі: НОВЫЯ СМЫСЛЫ, НОВАЯ ПРАСТОР, НОВЫЯ ОБРАЗЫ»