ИКОМ Беларусi – грамадскае аб’яднанне «Беларускі камітэт Міжнароднай Рады Музеяў “ICOM”», створанае на аснове свабоднага аб’яднання музейных працаўнікоў Беларусі і якое ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з дзейнай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб’яднаннях» і Кодэксам прафесійнай этыкі Міжнароднай Рады Музеяў «ICOM».
Асноўнымі мэтамі і задачамі ИКОМ Беларусi з’яўляюцца садзейнічанне далейшаму развіццю нацыянальнай музейнай дзейнасці, больш поўнаму і глыбокаму спазнанню беларускім народам нацыянальных і сусветных дасягненняў культуры, а таксама развіццю міжнародных культурных і гуманітарных сувязей.
ИКОМ Беларусi дзейнічае наступнымі метадамі:
- супрацоўнічае з нацыянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі, якія маюць адносіны з музеямі і музейнымі прафесіямі, а таксама з нацыянальнымі камітэтамі Міжнароднай Рады Музеяў “ICOM” іншых краін
- аказвае дапамогу музеям Беларусі неабходнай інфармацыяй і кансультацыямі па пытаннях музейнай дзейнасці
- прадстаўляе інтарэсы сваіх членаў у галоўнай штаб-кватэры Міжнароднай Рады Музеяў «ICOM»
- арганізуе і ўдзельнічае ў канферэнцыях, кангрэсах і сустрэчах па пытаннях музейнай дзейнасці і культуры
- прапагандуе дасягненні нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.