Мастацкая спадчына, звязаная з Беларуссю, у музеях свету

Музеі  —  Ла Бавэрi (Льеж,  Бельгія)


Ла Бавэрi (La Boverie) - Музей сучаснага мастацтва (Musée d'Art Moderne) ў Бельгіі ў горадзе Льеж. Размешчаны ў былым Палацы прыгожых мастацтваў, пабудаваным у парку Бавэрi для Міжнароднага Льежскага палаца ў 1905 годзе. У будынку раней размяшчаліся калекцыі гравюр і малюнкаў, Гарадскі Музей вытанчаных мастацтваў і валонскія мастацкія калекцыі.

У 2011 годзе коллеция сучаснага мастацтва была аб'яднаная з гравюрамі, малюнкамі і валонскімі калекцыямі, каб сфармаваць новую адзіную калекцыю, вядомую як «musée des Beaux-Arts». У музеі маюцца карціны 19-га і 20-га стагоддзя, у тым ліку працы Пікаса, Пісара, Манэ, Какошкi, Шагала і бельгійскіх мастакоў, такіх як Эннепаэль, дэ Смет і Дэльво.


Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель,  18 снежня 2021 г.