Мастацкая спадчына, звязаная з Беларуссю, у музеях свету
Музеі — Музей Людвіга (Кёльн, Германія)
Музей Людвіга (Museum Ludwig) ў Кёльне быў адкрыты ў 1976 годзе. Будынак быў пабудаваны па праекце Освальда Унгерса. Музей створаны на аснове збору нямецкіх экспрэсіяністаў кельнскага адваката Ёзэфа Хаубриха, у значнай ступені дапоўненага найбагатай калекцыяй мастацтва поп-арт нябожчыка нямецкага прамыслоўца Петэра Людвіга і яго жонкі Ірэны.
Петэр Людвіг быў буйным прадпрымальнікам у гандлі шакаладам. Ён завяшчаў гораду Кёльну большую частку сваёй мастацкай калекцыі, у якую ўваходзяць 90 твораў Пабла Пікаса, калекцыю твораў нямецкага экспрэсіянізму, поп-арт, творы графікі, фота- і відэамастацтва.
У музеі Людвіга таксама выстаўленыя палотны Сальвадора Далі, Жаана Міро, Рэнэ Магрiта, Роя Ліхтэнштэйна, Эндзі Уорхала, працы Джаспера Джонса, творы мастакоў рускага авангарда - Наталлі Ганчаровай, Васіля Кандзінскага, Марка Шагала, Міхаіла Ларыёнава, Казіміра Малевіча, Любові Паповай, Лазара Лісіцкага і Аляксандра Родченкi.
Акрамя таго, тут можна ўбачыць самую вялікую ў свеце калекцыю фотакамер і гістарычных фатаграфій.
Таксама музей Людвіга валодае велізарнай бібліятэкай кніг па мастацтве.