Мастацкая спадчына, звязаная з Беларуссю, у музеях свету
Музеі — Цэнтр Пампіду (Францыя, Парыж)
Цэнтр Жоржа Пампіду у Парыжы — гэта нацыянальны цэнтр мастацтва і культуры, прысвечаны вывучэнню і падтрымцы розных напрамкаў у мастацтве. У народзе яго называюць «Цэнтрам Пампіду» (фр. Centre Pompidou) або «Цэнтрам Бабур», так як ён размешчаны ў квартале Бабур 4-й акругі Парыжа.
У ім знаходзяцца некалькі кіназалаў, канцэртныя пляцоўкі, тэатр, бібліятэка, Музей сучаснага мастацтва, Цэнтр прамысловага дызайну, Інстытут даследаванні і каардынацыі акустыкі і музыкі, прадстаўленыя пастаянныя і часовыя экспазіцыі. Тут знаходзіцца самая значная калекцыя мастацтва ХХ стагоддзя і найноўшага мастацтва ў Еўропе (Пабла Пікаса, Васіль Кандзінскі, Анры Маціс, Амедэа Мадыльяні, Марк Шагал, Хаiм Суцiн, Хуан Міро, Сальвадор Далі, Джордж дэ Кірыко, Іў Кляйн, Рэнэ Магрытт, Піт Мандрыан , Джэксан Полак, Эндзі Уорхал і іншыя).
У 1969 годзе, у першы год свайго прэзідэнцкага тэрміну, Жорж Пампіду выдзялiў вялікую плошчу ў цэнтры Парыжа для будаўніцтва культурнага цэнтра новага тыпу, куды планавалі перанесці калекцыю першага французскага музея сучаснага мастацтва, створанага ў 1818 годзе. У конкурсе на лепшы архітэктурны праект будынка прынялі ўдзел 681 удзельнік з 49 краін свету. Міжнародным журы быў выбраны праект трох маладых архітэктараў: Рэнца Піяна, Джанфранка Франчынi і Рычарда Роджэрса.
Архітэктары вырашыліся на незвычайна смелы мастацкі крок - вынясенне ўсіх камунікацый на вонкавы бок будынка. Гэта надало экстравагантнасці будынку і адначасова дазволіла значна павялічыць ўнутраную карысную плошчу. У ходзе будаўніцтва было прынята рашэнне афарбаваць знешнія трубы, тросы і драты ў розныя колеры: чырвоны, жоўты, зялёны, сіні і белы, у залежнасці ад іх функцыі. Будынак Цэнтра мае 10 узроўняў, займаючы 10 тыс. квадратных метраў і ўяўляе сабой сумесь архітэктурных стыляў. Гэта прамавугольны будынак са шкла і белых металічных каркасаў, абчапляны сінімі каналамі вентыляцыі, зялёным вадаправодам, жоўтымі трубамі электраправодкі, а сярод гэтай стракатасці перамяшчаюцца чырвоныя кабінкі ліфтаў і эскалатараў.
Афіцыйная цырымонія адкрыцця прайшла 31 студзеня 1977 года. На сёння Цэнтр Жоржа Пампіду ператварыўся ў адну з візітных картак Парыжа. Яго наведваюць амаль 4 мільёны гасцей кожны год.