Галоўная » Навiны » Генеральная канферэнцыя ІКОМ “Сіла музеяў” у Празе: адкрыта рэгістрацыя на ўдзел

Генеральная канферэнцыя ІКОМ “Сіла музеяў” у Празе: адкрыта рэгістрацыя на ўдзел

Паважаныя калегі, рады паведаміць, што рэгістрацыя на Генеральную канферэнцыю ІКОМ-2022 адкрыта.

Галоўны форум сусветнай музейнай супольнасці пройдзе з 20 па 28 жніўня ў Празе, сталіцы Чэшскай Рэспублікі.

Да 1 мая 2022 г. дзейнічаюць ільготы па рэгістрацыйных ўнёсках. Для членаў ІКОМ Беларусі, якая цяпер адносіцца да катэгорыі 3 па класіфікацыі плацежаздольнасці, прынятай Выканаўчай радай ICOM International на аснове дадзеных Міжнароднага валютнага фонду, ільготны ўнёсак вызначаны ў памеры 250 EUR для ўсіх катэгорый членства, у тым ліку для студэнтаў.
Асобы ў статусе суправаджаючых асоб да 1 мая 2022 г. плацяць 300 EUR, а тыя, хто не з’яўляецца членам ІКОМ – 450 EUR.

З 2 мая па 7 жніўня 2022 г. рэгістрацыйны ўнёсак для краін катэгорыі 3, да якой адносіцца ІКОМ Беларусі, вызначаны ў памеры 350 EUR; для студэнтаў – 300 EUR. Для не-членаў ўнёсак у гэты перыяд складае 550 EUR, а для асоб у статусе суправаджаючых асоб застаецца 300 EUR.
Самым высокім унёсак становіцца з 8 жніўня 2022 г. Для краін катэгорыі 3 гэта 450 EUR; для студэнтаў – 350 EUR; для не-членаў ІКАМ – 650 EUR; для асоб у статусе суправаджаючых асоб застаецца 300 EUR.

УВАГА! Упершыню ў гісторыі Міжнароднага Савета музеяў у Генеральнай канферэнцыі можна будзе ўдзельнічаць дыстанцыйна.

Да 1 мая 2022 г. і ў дадзеным выпадку дзейнічаюць ільготы: для ўсіх катэгорый членства ўнёсак складае 90 EUR, для не-членаў ІКАМ – 280 EUR. З 2 траўня, адпаведна – 120 EUR і 350 EUR.

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель
20 лютага 2022 г.
Галоўная » Навiны » Генеральная канферэнцыя ІКОМ “Сіла музеяў” у Празе: адкрыта рэгістрацыя на ўдзел