Праекты » Рэгіянальная музейная акадэмія 2019 » Культурная памяць і музеі

Рэгіянальная музейная Акадэмія-2019

Культурная памяць і музеі



25-26 красавіка 2019 г.

г. Гомель, Дзяржаўная гісторыка- культурная ўстанова "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (Палац Румянцавых і Паскевічаў)." 


Першы семінар-трэнінг Рэгіянальнай музейнай Акадэміі-2019 прайшоў у Гомелі. Яго галоўная тэма фармулявалася як «Музеі на скрыжаванні гісторыі і культуры памяці». Рэферэнтам семінара-трэнінгу выступіла д-р Крысціяна Янэке (Германія).

Асноўная група ўдзельнікаў (16 чалавек) прыбыла ў Гомель раніцай 25 красавіка ў палац Румянцавых-Паскевічаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, дзе адбылося ўрачыстае адкрыццё адукацыйнай праграмы Рэгіянальнай музейнай Акадэміі і асноўныя заняткі першага семінара.

На наступны дзень, 26 красавіка, да групы будучых музейных трэнераў, якія праходзяць поўны курс Рэгіянальнай музейнай Акадэміі, далучыліся супрацоўнікі розных музеяў Гомельскай вобласці.

Foto © Goethe-Institut / Pawel Sidortsow

Дырэктар музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Аксана Торапава вітае ўдзельнікаў першага семінара-трэнінгу Рэгіянальнай музейнай Акадэміі-2019.
Доктар Крысціяна Янэке (Германія) і дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску сп. Якаб Рачак абмяркоўваюць ход першага семінара-трэнінгу.
Дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску сп. Якаб Рачак прымаў актыўны ўдзел у першым семінары-трэнінгу праекта "Рэгіянальная музейная Акадэмія-2019".
Для хуткага знаёмства ўдзельнікам семінара-трэнінгу была прапанавана методыка працы ў парах: двое ўдзельнікаў знаёмяцца і потым прадстаўляюць адзін аднаго. У кадры працуюць Таццяна Клімовіч (Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей) і Людміла Галаско (школьны музей "Светач" СШ №3, г. п. Зэльва), удзельніцы асноўнай групы.
Першае знаёмства ў парах трэніруе навыкі хуткай самапрэзентацыі і камунікабельнасці: Ганна Базарэвіч (Браслаў) і Юрый Абдурахманаў (Смілавічы) складаюць кароткія рэзюмэ адзін аднаго.
Ва ўсіх удзельнікаў семінара была магчымасць расказаць пра свае месцы працы і адчуць сябе ў кантэксце супольнасці. Выступае Ганна Анісімава, загадчыца аддзела музейнай педагогікі Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея, удзельніца асноўнай групы.
Людміла Галаско (Зэльва) пасля знаёмства і складання кароткага рэзюмэ адзін аднаго прадстаўляе дырэктара Тураўскага краязнаўчага музея Дзмітрыя Апановіча.
Старшыня ІКАМ Беларусі Таццяна Бембель пачынае трэнінг "Сямейная гісторыя і/або Музейная гісторыя. Супярэчнасці і сінхранізацыя", які быў праведзены па методыцы world kafe.
Выступае Ірына Юдзіна, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый (Гомельская вобласць), удзельніца асноўнай групы.
Вераніка Акудовіч, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея (Мінск), удзельніца асноўнай групы.
Выступае Ганна Базарэвіч, галоўны захавальнік фондаў Браслаўскага музейнага аб'яднання (Віцебская вобласць), удзельніца асноўнай групы.
Выкананае заданне аднаго з практыкумаў: візуальны эскіз-канцэпцыя гіпатэтычнага выставачнага праекта "ЖЫЦЦЁ ПАСЛЯ" да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Другі дзень семінара-трэнінгу супаў з гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС, таму асаблівая ўвага была ўдзелена абмеркаванню пытанняў "Якія музеі ў Беларусі садзейнічаюць раскрыццю дыскурсу нацыянальнай гісторыі?", "Які нацыянальны музей у Беларусі з'яўляецца вядучым?", а таксама Перасоўнай выставе МАЦ Мінск: "25 гадоў пасля Чарнобыля - Людзі - Месцы - Салідарнасць", праз прызму гэтай падзеі.

Як прыклад супрацоўніцтва, Крысціяна Янеке паказала групе выставу «Лагер смерці Трасцянец», якая экспанавалася ў выставачнай зале Гомельскага ўніверсітэта ім. Ф.Скарыны падчас правядзення семінара-трэнінгу.

Д-р Янеке правяла па выставе куратарскую экскурсію, дзе распавяла пра перадгісторыю праекту, пра паняцце «мемарыяльны ландшафт», а таксама пра выклікі, якія выявіліся падчас працы над выставай.

Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель
Праекты » Рэгіянальная музейная акадэмія 2019 » Культурная памяць і музеі