г. Брэст, Музей абароны Брэсцкай крэпасці. Дзяржаўная ўстанова "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".
Трэці семінар-трэнінг Рэгіянальнай музейнай Акадэміі-2019, прысвечаны тэме "Праектаванне і дызайн экспазіцый і выставак", прайшоў у Музеі абароны Брэсцкай крэпасці.
Рэферэнтам семінара стала вядомы ў Германіі спецыяліст па праектаванні і рэалізацыі музейных экспазіцый і выстаў Сюзана Бенцынг, якая раскрыла праз лекцыі і інтэрактыўныя заданні найважнейшыя аспекты мастацтва музейнага экспанавання: «Канцэпцыя, эскіз і афармленне выставы», «Як расказаць гісторыю?» (або "Выставачны дызайн як камунікатыўны сродак"), "Тэксты, графіка, арыентаванне на выставе" і іншыя. Канферэнц-зала музея стала на два дні семінара сапраўднай лабараторыяй экспазіцыйнага праектавання.
Выніковае заданне ад рэферэнта пад назвай "Інтэрвенцыі" было прапрацавана слухачамі Акадэміі ва ўжо знаёмым ім фармаце Hot-Spot-выставы пад кіраўніцтвам Алы Сташкевіч і Таццяны Бембель.
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" Ларыса Бібік (у цэнтры) не толькі адказвала за арганізацыйныя пытанні па прыёме групы ў музейным комплексе, але і прымала актыўны ўдзел у рабоце семінара-трэнінгу.
Рэферэнт семінара-трэнінгу «Праектаванне і дызайн экспазіцый і выставак» Сюзана Бенцынг (Германія).
Дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску сп. Якаб Рачак і д-р Крысціяна Янеке (Германія) перад пачаткам трэцяга семінара-трэнінгу.
Выступае Ала Сташкевіч, дырэктар фонду "Спадчына і сучаснасць", суарганізатар праекта "Рэгіянальная музейная Акадэмія-2019".
Таццяна Бембель, старшыня ICOM Belarus, суарганізатар праекта «Рэгіянальная музейная Акадэмія-2019», актыўна ўдзельнічала ў працы малых груп па выкананні заданняў рэферэнта Сюзаны Бенцынг.
Юрый Зялевіч, дырэктар Музея-сядзібы "Пружанскі Палацык" (Брэсцкая вобласць), удзельнік асноўнай групы, прадстаўляе выкананае заданне - вынік сумеснага мазгавога штурму ў выглядзе стэнда.
Анастасія Поварыч, старшы навуковы супрацоўнік ДІКУ "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль".
Вольга Пархімовіч, загадчыца аддзела Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (Мінск), удзельніца асноўнай групы, расказвае аб варыянтах рашэння задачы, пастаўленай на трэнінгу перад навучэнцамі.
Людміла Галаско, удзельніца асноўнай групы, адзіны сярод навучэнцаў у Рэгіянальнай музейнай Акадэміі-2019 супрацоўнік школьнага музея - народнага гісторыка-краязнаўчага музея "Светач" у СШ №3 (г.п. Зэльва, Гродзенская вобласць).
Экспазіцыі Музея абароны Брэсцкай крэпасці і ў цэлым прастора Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" паслужылі цудоўнай пляцоўкай для заняткаў групы па тэме "Праектаванне і дызайн экспазіцый і выставак".
Знаёмства з выставамі і экспазіцыямі Брэсцкай крэпасці і іншых музеяў г. Брэста стала таксама вучэбным фарматам для ўсіх удзельнікаў: рэальныя музейныя прасторы сталі матэрыялам для паглыбленага, часам крытычнага аналізу і адзнакі з пазіцый набытых ведаў.