Адбылася рабочая сустрэча членаў і сяброў Беларускага камітэта International Council of Museums (ICOM) “Чалавек і Музей. ICOM Belarus дайджэст”. Гэта была першая сустрэча ў новым 2020 годзе пасля справаздачна-выбарнай канферэнцыі, якая адбылася 12 снежня 2019 года.
У праграме пасяджэння:
- Пытанні для абмеркавання, якія ўзніклі падчас працы над новай версіяй СТАТУТА ICOM Belarus.
- Паведамленне аб тым, як будзе працаваць у 2020 годзе праект “Чалавек і Музей: ІКАМ Беларусь дайджэст” – ініцыятывы і планы.
- Інфармацыя аб магчымасцях для членаў ICOM Belarus для пашырэння міжнародных кантактаў і супрацоўніцтва.
- Працяг знаёмства з Міжнароднымі камітэтамі ICOM: прадстаўленне ICME (Міжнародны камітэт этнаграфічных музеяў і калекцый).
- Паведамлення, навіны, прапановы ад калег.
Сустрэча прайшла па адрасе: г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 57, паверх 9 (ст. м. “Міхалова”).