Споўнілася 100 гадоў з часу стварэння ў Віцебску творчага аб’яднання “УНОВІС”, якое было арганізавана педагогамі і навучэнцамі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і стала адным з адпраўных пунктаў наватарскіх напрамкаў мастацтва ХХ стагоддзя. Гэта заключны дзень Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якую арганізаваў Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва.
Для ўдзелу ў канферэнцыі і абмеркавання ўплыву “УНОВИСа” на сусветную мастацкую культуру ХХ стагоддзя ў Віцебск і Мінск прыехалі даследчыкі і спецыялісты, якія працуюць у галіне тэорыі і гісторыі авангарда: мастацтвазнаўцы, мастакі, прадстаўнікі музеяў і выдавецтваў і, вядома ж, члены ICOM Belarus.