Мастацкая спадчына, звязаная з Беларуссю, у музеях свету

Музеі  —  Музей Стэдэлiйк (Нідэрланды,  Амстэрдам)


Музей Стэдэлiйк (Stedelijk Museum) або гарадскі музей Амстэрдама адкрыўся ў 1895 г., як музей гісторыі сталіцы Нідэрландаў. Ён уяўляе унікальную і адну з самых маштабных калекцый ўсіх кірункаў сучаснага мастацтва.

У будынку, пабудаваным у стылі неарэнесанса, першапачаткова дэманстравалася мэбля, манеты, вырабы з срэбра, ўпрыгажэнні і жылая абстаноўка са старых амстэрдамскіх дамоў, калекцыя зброі і экспазіцыя старадаўняй аптэкі.

У цяперашні час у музеі прадстаўлены творы класічнага мадэрнізму (Пабла Пікаса, Клод Манэ, П'ер-Агюст Рэнуар, Поль Сезан, Васіль Кандзінскі, Марк Шагал), мастацкія групы «Стыль» (Піт Мандрiан, Тэа ван Дусбург, Гер Рытвельд) і КоБрА, Казімір Малевіч, нямецкія экспрэсіяністы, амерыканскі поп-арт, відэаарт (Нам Джун Пайк, Брус Науман), Артэ повера і іншыя сучасныя мастакі.


Падрыхтоўка матэрыялу  —  Таццяна Бембель,  17 снежня 2021 г.