Сёння музейная супольнасць Беларусі панесла цяжкую, трагічную страту – не стала Канстанціна Шышмакова, дырэктара Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея імя Баграціёна. Беларускі камітэт ICOM выказвае шчырыя спачуванні членам сям’і, сябрам і калегам загінулага. Канстанцін Шышмакоў быў чалавекам цвёрдых маральных прынцыпаў і прафесіяналам сваёй справы.
Смуткуем і памятаем.