Адбылася сустрэча членаў Кіруючай Рады ІКОМ Беларусі з супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Старшыня ІКОМ Беларусі Таццяна Бембель азнаёміла супрацоўнікаў музея з рознымі аспектамі дзейнасці ІКОМ Беларусі, адказала на пытанні.
Дырэктар музея Ўладзімір Варапаеў выказаў зацікаўленасць у партнёрстве калектыва музея з ІКОМ Беларусі, запрасіў чальцоў Кіруючай Рады наведаць новую прастору ў музеі – зала «Музей для дзяцей». Таксама члены Кіроўнай Рады прынялі ўдзел у чарговым паседжанні, на якім абгаварылі бягучыя пытанні.
Фатаграфіі з сустрэчы.
Пасля пасяджэння Кіруючай Рады загадчык мемарыяльнага комплексу “Помнік воінам-інтэрнацыяналістам” (філіял музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны) Віктар Іванчыкаў правёў экскурсію па філіяле, расказаў аб асаблівасцях работы мемарыяльнага комплексу ў гарадской прасторы.